Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН адхіліла праект рэзалюцыі з асуджэньнем удараў па Сырыі


Прадстаўніца ЗША Нікі Хайкі.

У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку праходзіць экстраннае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН. Рада бясьпекі ААН адхіліла праект рэзалюцыі, прадстаўлены Расеяй, пра асуджэньне ўдараў ЗША і іх саюзьнікаў па Сырыі.

«За» праект прагаласавалі толькі тры краіны, уключаючы Расею. Восем краін выказаліся супраць, яшчэ чатыры ўстрымаліся.

Як праходзіла экстраннае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН пасьля ўдараў па Сырыі

Пасяджэньне скліканае на просьбу Расеі пасьля ракетных удараў ЗША і іх саюзьнікаў па цэлях у Сырыі.

Прадстаўнік Расеі ў ААН Васіль Небензя зачытаў у Радзе бясьпекі апублікаваную заяву прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, у якім дзеяньні ЗША названы «агрэсіяй».

Расея ўнесла ў Раду бясьпекі праект рэзалюцыі з асуджэньнем Злучаных Штатаў і іх саюзьнікаў. Небензя заявіў, што папярэджаньні Расеі не былі пачутыя ў Вашынгтоне, Лёндане і Парыжы, і абвінаваціў краіны Захаду ў «пагардзе» да Статуту ААН і «нэакаляніялізму». Небензя ізноў абвінаваціў «замежныя спэцслужбы» у арганізацыі «пастановачнай» хімічнай атакі ў Думе.

Прадстаўніца ЗША Нікі Хэйлі ў адказ назвала дзеяньні Злучаных Штатаў і іх саюзьнікаў «прапарцыйным і абгрунтаваным». Яна адзначыла, што ЗША перайшлі да дзеяньняў, паколькі Расея неаднаразова блякавала ўсе спробы перашкодзіць рэжыму Башара Асада выкарыстоўваць хімічную зброю. Хэйлі адзначыла, што было зроблена ўсё магчымае, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва пры ўдарах, і яны наносіліся толькі па аб’ектах, зьвязаных зь хімічнай зброяй. «Удар стаў выразным пасланьнем — мы не дазволім рэжыму Асада выкарыстоўваць хімічную зброю. Калі рэжым зноў яе выкарыстае, мы зноў будзем дзейнічаць» — сказала прадстаўніца ЗША.

Прадстаўніца Вялікабрытаніі Карын Пірс у адказ на заявы Небензі заявіла, што ўдары па Сырыі адпавядалі міжнароднаму праву, паколькі наносіліся для абароны мірнага насельніцтва.

Прадстаўнікі Брытаніі і Францыі заявілі аб важнасьці дыпляматычнага вырашэньня сырыйскага крызісу і аб неабходнасьці хутчэйшага перамірʼя ў Сырыі і працягу перамоваў у Жэнэве. Прадстаўнік Францыі Франсуа Дэлатр назваў імкненьне зьнішчыць патэнцыял выкарыстаньня хімічнай зброі ў Сырыі адзінай мэтай удараў.

Сілы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі ў ноч на суботу, 14 красавіка, нанесьлі ракетна-бомбавы ўдар па прадмесьцях Дамаску і Хомса — па аб’ектах, якія маюць дачыненьне да стварэньня і захоўваньня хімічнай зброі.

Усё, што трэба ведаць пра авіяўдары ў Сырыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG