Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цукербэрг зноў дае паказаньні — на гэты раз у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. ВІДЭА


Заснавальнік і кіраўнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукербэрг другі дзень дае паказаньні перад Кангрэсам. Учора ён сьведчыў перад Сэнатам, сёньня — перад Палатай прадстаўнікоў.

Учора Марк Цукербэрг заявіў, што настойліва супрацьдзейнічае групам, якія падтрымлівае Расея і якія імкнуцца выкарыстаць сацыяльную сетку для маніпуляваньня выбарамі і грамадзкай думкай. 33-гадовы інтэрнэт-магнат зрабіў гэтую заяву, даючы паказаньні на слуханьнях у Сэнаце ЗША 11 красавіка.

Цукербэргу задавалі пытаньні пра выкарыстаньне ягонай сацыяльнай сеткі для ўплыву звонку на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, пра парушэньне таямніцы асабістай перапіскі і таямніцы асабістых дадзеных карыстальнікаў, пра мову нянавісьці, якую выкарыстоўваюць некаторыя карыстальнікі.

У сярэдзіне сакавіка брытанскія і амэрыканскія журналісты апублікавалі расьсьледаваньне аб Cambridge Analytica. Брытанскую кампанію Cambridge Analytica, якая займаецца аналізам дадзеных, абвінавацілі ў тым, што яна выкарыстоўвала асабістыя дадзеныя карыстальнікаў Фэйсбуку ў ходзе перадвыбарнай кампаніі ў ЗША. У распараджэньні фірмы апынуліся дадзеныя 87 мільёнаў чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG