Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Ад антысталінскіх казак да гарэзьлівых вершыкаў. 20 знакавых беларускіх кніг для дзяцей​

2-га красавіка адзначаўся Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. З гэтай нагоды Свабода сабрала 20 знакавых кніг, для дзяцей, напісаных беларускімі аўтарамі.

«Гэта пастка». Да чаго прывядуць зьмены ў Законе аб СМІ​

Кіраўнікі незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, зь якімі пагутарыла Свабода, заявілі, што падрыхтаваныя папраўкі ў Закон аб СМІ сьведчаць пра жаданьне дзяржавы ўстанавіць больш жорсткі кантроль над мэдыясфэрай.

100 гадоў таму беларускую мову ўпершыню абвясьцілі дзяржаўнай

​Сёлета нямала 100-гадовых юбілеяў. Адным зь першых рашэньняў Ураду БНР стала пастанова пра дзяржаўнасьць беларускае мовы. А хваля стварэньня беларускіх школаў засьведчыла: вяртаньня роднае мовы хацелі самыя беларусы. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.​

Паротнікаў: «Галоўная дзяржаўная таямніца – гэта стан здароўя кіраўніка краіны»

Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў. Ён адказвае на пытаньне, ці рыхтуецца Лукашэнка да перадачы ўлады, заяўляе, што для генэралаў грамадзянская супольнасьць — гэта альбо правакатары, альбо ворагі, і тлумачыць, чым Беларусі пагражае ірацыянальнасьць у расейскай палітыцы.

«I have a dream...» У якой Беларусі мараць жыць беларускія падлеткі?

Пяцьдзясят гадоў таму, 4 красавіка 1968 году, быў забіты Мартын Лютэр Кінг, амэрыканскі праваабаронца і аўтар адной з самых знакамітых прамоваў у сьвеце «I have a dream...».​

«Меўся адказваць перад Лукашэнкам». Што кажуць землякі кіраўніка аграхолдынгу на Шклоўшчыне, які павесіўся

На Шклоўшчыне скончыў жыцьцё самагубствам 45-гадовы кіраўнік аграпрамысловага холдынгу «Купалаўскае» Дзьмітры Васілеўскі. На гэтай пасадзе ён прабыў два месяцы.

Савецкі камбінат сьмерці. У 1930-я НКВД у Воршы забіваў да 150 чалавек на дзень

Ворша — трэці па колькасьці расстраляных у сталінскія часы горад Беларусі. Яшчэ савецкія ўлады вызначылі тут два месцы масавых расстрэлаў НКВД. Але цяперашняму райвыканкаму бракуе доказаў, каб усталяваць мэмарыял рэпрэсаваным.

Як нараджэнец Іўя стаў латвійскім мільянэрам і дэпутатам, уладальнікам гатэляў і самалётаў

Ён быў у ліку першых савецкіх мільянэраў, якіх у канцы 1980-х узьняў на паверхню каапэратыўны рух — сьмелы экспэрымэнт па легалізацыі прадпрымальніцтва ў СССР.

У Беларусi зьявілася першая онлайн-мэдыятэка па этнаграфii. Але ёй патрэбная дапамога​

На сайце ethno.by сабраныя аўдыё, відэа, кнігі, прэса па рэгіёнах, тэмах, пэрсаналіях, калектывах. Стартап зьбiрае грошы праз плятформу Talaka.

Банан перамагае спартовыя напоі​

Банан можа замяніць спартовыя напоі для тых, хто ўжывае вугляводы падчас фізычных практыкаваньняў, а пасьля іх — для хуткага аднаўленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG