Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусi зьявілася першая онлайн-мэдыятэка па этнаграфii. Але ёй патрэбная дапамога


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На сайце ethno.by сабраныя аўдыё, відэа, кнігі, прэса па рэгіёнах, тэмах, пэрсаналіях, калектывах. Стартап зьбiрае грошы праз плятформу Talaka.

Сайт складаецца з дзьвюх частак. У публiчнай частцы знаходзяцца каталёгі і апісаньні публікацый — усё, што можна апублiкаваць, не парушаючы аўтарскiх правоў. Другая частка — гэта онлайн-бiблiятэка, дзе зарэгістраваны карыстальнік можа глядзець, чытаць i слухать этнаграфiчныя матэрыялы, пры тым законна.

Над праектам працуе 10 чалавек у актыўным рэжыме i 50 — у пасыўным. Стваральнікі бібліятэкі кажуць, што людзей не хапае: неапрацаваных матэрыялаў яшчэ вельмі многа, ды і новыя матэрыялы зьяўляюцца рэгулярна.

«Мы толькі пачалі гэтую працу, але статыстычныя цікавосткі выявіліся ўжо цяпер. Напрыклад, па колькасьці публікацый у відавочных лідэрах Жыткавіцкі і Лельчыцкі раёны і агулам Палесьсе. І можна разважаць, ці то там сапраўды настолькі багацейшая спадчына, ці туды проста часьцей езьдзяць дасьледчыкі і журналісты па пратаптаных сьцежках», – кажа каардынатар праекту Яўген Барышнікаў.

Сродкі на праект зьбiраюць у рэжыме падпiскi. Гэта значыць, што ў кампанii няма дэдлайну. Усё што зьбiраецца кожны месяц — iдзе на дапрацоўку праекта: тэхнiчнае забясьпячэнне, сэрвісы і воблачныя мэдыясхвоішчы, арэнду памяшканьняў i абсталяваньне для прэзэнтацый.

Больш інфармацыі пра праект, а таксама як яму дапамагчы, тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG