Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сойме Літвы рыхтуецца плян выратаваньня ЭГУ


Урачыстая цырымонія ўручэньня дыплёмаў выпускнікам ЭГУ, царква сьвятой Кацярыны, Вільня
Урачыстая цырымонія ўручэньня дыплёмаў выпускнікам ЭГУ, царква сьвятой Кацярыны, Вільня

У літоўскім парлямэнце зарэгістраваныя папраўкі, якія створаць магчымасьць для працягу дзейнасьці базаванага ў Вільні Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ), які атрымаў нэгатыўныя адзнакі экспэртаў.

Папраўкі прадугледжваюць, што ўрад Літвы і міністар адукацыі могуць надаваць унівэрсытэтам, што працуюць у вымушанай эміграцыі, спэцыяльныя крытэрыі адзнакі кірунку навучаньня і акрэдытацыі, дазволу на ажыцьцяўленьне навучаньня.

Гэтыя папраўкі зарэгістравалі кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, кіраўнік парлямэнцкага камітэту адукацыі і навукі Эўгеніюс Ёвайша, парлямэнтары Андрус Кубілюс, Гінтарас Сьцяпанавічус і Арунас Гелунас.

«Мы павінны ўсьвядоміць, што гэта выключны выпадак, унівэрсытэт у выгнаньні зь недэмакратычнай краіны, і пэўныя выключныя ўмовы, з улікам неардынарнай сытуацыі, могуць быць прадугледжаныя. Я лічу, што ЭГУ павінен атрымаць другі шанец», — сказаў агенцтву BNS А. Гелунас.

У канцы 2017 году ЭГУ атрымаў нэгатыўную адзнаку літоўскага Цэнтру ацэнкі якасьці навучаньня, дазвол ажыцьцяўляць навучаньне для гэтай вышэйшай школы страціць сілу ў ліпені 2019 году. Чакаецца, што ўмацаваўшы акадэмічны і навуковы патэнцыял, ЭГУ зможа падаць заяўку на новы дазвол.

У экспэртаў былі прэтэнзіі ў сувязі з непастаянным фінансаваньнем навуковай дзейнасьці і якасьцю навучаньня. На іх думку, унівэрсытэт ня мае стратэгіі дзейнасьці вышэйшай школы, пляну фінансаваньня, які б падтрымліваў рост навуковай дзейнасьці.

ЭГУ ня згодны з такімі вынікамі інстытуцыйнай ацэнкі ўнівэрсытэту. Паводле кіраўніцтва ўнівэрсытэту, рэформы, праведзеныя ў 2015-2017 гадах, зрабілі істотны ўплыў на разьвіцьцё стратэгічнага кіраваньня, навучаньня ва ўнівэрсытэце, што прызналі і донары ЭГУ на канфэрэнцыі донараў, якая адбылася ў лістападзе летась.

ЭГУ — прыватны унівэрсытэт, які быў заснаваны ў 1992 годзе ў Менску і пасьля быў зачынены беларускімі ўладамі. У 2004 годзе ўнівэрсытэт прыняў запрашэньне літоўскага ўраду і пераехаў у Вільню. Цяпер у ЭГУ навучаецца амаль 800 студэнтаў, 95% зь іх — беларусы.

Сярод донараў унівэрсытэту — Эўразьвяз, ўрад Літвы, амэрыканская некамэрцыйная арганізацыя Friends of EHU, спэцыяльная створаная ў Нямеччыне арганізацыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG