Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 словаў. Дзякуй бацькам


Сьвяткаваньне 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску

Радыё Свабода публікуе тэкст Вадзіма Шапавалава, дасланы на конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».

На Дзень народзінаў віноўнік сьвята заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Аднак часьцяком мы забываемся пра ягоных бацькоў, нягледзячы на тытанічныя высілкі, прыкладзеныя дзеля нараджэньня дзіцяці. Прабачце за гэта, паважаныя айцы-заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі, ды дазвольце шчыра Вам падзякаваць.

Дзякуй за тое, што на ўвесь сьвет прагучала шляхетнае імя Беларуса. І было пачутае, бо атрымалі мы свой кут. Гэта — вынік Вашай нязломнай адданасьці сваёй мроі. Дзякуй Вам за лунаючы ў кожным беларускім сэрцы сьцяг. За беларусізацыю 20-х і Адраджэньне 90-х.

Нарэшце, дзякуй за нагоду раніцай 25 сакавіка сустрэць, па Вашым прыкладзе, у Менску ўзыход сонца новай Беларусі. Няхай яна жыве!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG