Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч зьвярнулася да беларусаў: «Праз 100 гадоў мы ведаем, што БНР была і мы адтуль»


Сьвятлана Алексіевіч

Падчас канцэрту «Сьвята Незалежнасьці» ля Опэрнага тэатру ў Менску вядучая Зінаіда Бандарэнка зачытала зварот ад нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч, піша TUT.BY.

«Сталін зрабіў зь беларусаў расейцаў. Сталін разумеў, што без нацыянальнай ідэі і мовы няма народу, таму зьнішчалася ў першую чаргу інтэлігенцыя. Але гэтыя людзі на балоце выстаялі, выжылі. Ніколі не памірала народная душа. Першы здымак першага Усебеларускага зьезду паказвае нам твары свабодных людзей», — напісала Алексіевіч.

Нобэлеўская ляўрэатка адзначыла, што «праз 100 гадоў мы ведаем, што БНР была і мы адтуль».

«Тыя, хто вырас у СССР, нічога пра яе ня ведалі ці казалі, што вырасьлі без мінулага. Хто такі беларус? Гэта чалавек, які марыць аб свабодзе. Але мы яе не баімся. Свабода — гэта жорсткая рэч, яна патрабуе веры і годнасьці, дысцыпліны і высакароднасьці. Мы з вамі пішам гісторыю сваёй свабоды», — напісала ў звароце Алексіевіч.

25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці» ля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, санкцыянаваны ўладамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG