Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША папярэдзілі пра санкцыі за супрацоўніцтва з энэргетычным сэктарам Расеі


Гэзэр Наўэрт
Гэзэр Наўэрт

У Дзярждэпартамэнце ЗША папярэдзілі кампаніі, якія імкнуцца супрацоўнічаць з энэргетычным сэктарам Расеі, у прыватнасьці будаваць газаправод «Паўночны паток-2», пра пагрозу ўвядзеньня супраць іх санкцыяў.

Пра гэта заявіла ў Вашынгтоне 20 сакавіка прэс-сакратарка замежнапалітычнага ведамства ЗША Гэзэр Наўэрт.

«Мы правялі шмат часу, размаўляючы з нашымі партнэрамі і саюзьнікамі ў іншых замежных краінах, каб патлумачыць ім наступствы CAATSA (Акту супрацьстаяньня сапернікам Амэрыкі праз санкцыі. — Рэд.), а таксама тое, як чалавек, кампанія або краіна могуць трапіць пад дзеяньне CAATSA і пад санкцыі», — сказала прэс-сакратар.

Яна нагадала таксама аб афіцыйнай пазыцыі ЗША да расейскага праекту «Паўночны паток-2».

«Мы лічым, што „Паўночны паток-2“ можа падарваць агульную энэргетычную бясьпеку і стабільнасьць Эўропы. Гэта дасьць Расеі яшчэ адзін інструмэнт ціску на эўрапейскія краіны, асабліва на такія, як Україна», — адзначыла Наўэрт.

Праект «Паўночны паток-2» павінен пастаўляць газ з радовішчаў на поўначы Расеі непасрэдна ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора, абмінаючы традыцыйныя транзытныя маршруты праз Украіну і Славакію. Праект павінен пашырыць магчымасьці ўжо пабудаванага першага «Паўночнага патоку». Кампанія Nord Stream 2 AG («Паўночны паток-2»), якая займаецца плянаваньнем будаўніцтва, належыць расейскаму «Газпрому» на 100 адсоткаў празь яго філіял у Нідэрляндах.

Крытыкі лічаць, што, у адрозьненьне ад першай чаргі, ужо наяўнага газаправоду «Паўночны паток», заплянаваная другая ня мае эканамічнага абгрунтаваньня і зьяўляецца чыста палітычным праектам Крамля, маючы на мэце павялічыць залежнасьць Эўропы ад расейскага газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG