Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША cкрытыкаваў будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» з Расеі ў Нямеччыну


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан.
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан.

ЗША выступаюць супраць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» з Расеі ў Нямеччыну. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Тылерсан адзначыў, што будаўніцтва газаправоду нясе рызыкі для энэргетычнай бясьпекі і стабільнасьці ў Эўропе. У сваю чаргу Маравецкі заўважыў, што Варшава прытрымліваецца падобнага з Вашынгтонам меркаваньня і лічыць будаўніцтва газаправоду інструмэнтам палітычнага ціску.

Напярэдадні супраць будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» выступіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Аднак, па словах польскага прэзыдэнта, Варшава працуе над дывэрсыфікацыяй крыніц энэргіі і дамагаецца лепшых умоваў паставак расейскага газу.

«Паўночны паток — 2» — трубаправод, па якім расейскі газ непасрэдна ў Нямеччыну і Заходнюю Эўропу будзе паступаць па дне Балтыйскага мора, а не праз Польшчу і Ўкраіну. Адзіным акцыянэрам праекту зьяўляецца «Газпром». Кошт будаўніцтва газаправоду складае 9,5 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG