Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія забараніла праходжаньне расейскага газаправоду празь яе воды


Капэнгаген прыняў у чацьвер закон, які забараняе праходжаньне расейскага газаправода «Паўночны паток- 2» праз яе тэрытарыяльныя воды.

Гэтая мера дазваляе ўраду забараняць ствараць трубаправоднай праекты, кіруючыся меркаваньнямі бясьпекі або зьнешняй палітыкі. Раней пытаньні зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі не былі важнай падставай для таго, каб рэгулюючыя органы забаранялі трубаправоды ў тэрытарыяльных водах Даніі.

Як паведамлялася раней, у Эўразьвязе існуюць рознагалосьсі па пытаньні аб будаўніцтве газаправода «Паўночны паток — 2» для транспарціроўкі расейскага газу ў Эўропу, і краінам-удзельніцам ЭЗ у бліжэйшы час наўрад ці ўдасца прыйсьці да кансэнсусу па гэтым пытаньні.

Лідэры шэрагу краін, у тым ліку Польшчы, Літвы, Латвіі і Даніі, выказалі свае засьцярогі ў сувязі з праектам будаўніцтва газаправода. Яны лічаць, што існуе пагроза ўзрастаньня залежнасьці ЭЗ ад паставак расейскіх энэрганосьбітаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG