Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС краінаў ЭЗ асудзілі атручэньне Скрыпаля ў Вялікабрытаніі


Міністар замежных спраў Нямеччыны Гейка Маас і кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні падчас нарады кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ
Міністар замежных спраў Нямеччыны Гейка Маас і кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыка Магерыні падчас нарады кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ

Міністры замежных спраў краінаў ЭЗ рашуча асудзілі атручэньне былога расейскага падвойнага агента ў Вялікабрытаніі і заявілі, што ўспрынялі «надзвычай сур’ёзна» ацэнку Лёндану адносна таго, што Масква стаіць за гэтым злачынствам.

Вялікабрытанія і яе саюзьнікі абвінавацілі Маскву ў нападзе, які адбыўся 4 сакавіка, у выніку якога Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія страцілі прытомнасьць пасьля кантакту з нэрвова-паралітычным рэчывам.

«Эўрапейскі Зьвяз вельмі сурʼёзна ўспрымае ацэнку ўраду Вялікабрытаніі наконт таго, што вельмі верагодна, што Расейская Фэдэрацыя нясе адказнасьць за гэтае злачынства», — гаворыцца ў заяве 28 міністраў пасьля іх сустрэчы ў Бруселі 19 сакавіка. Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў 16 сакавіка, што, па яго ацэнцы, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прыняў рашэньне ўжыць нэрвова-паралітычны газ супраць Скрыпаля. Гэта быў першы раз, калі чыноўнік высокага ўзроўню выразна заявіў, што Пуцін, магчыма, замовіў атручэньне.

18 сакавіка ў сваіх першых выказваньнях аб атручэньні Пуцін катэгарычна адхіліў абвінавачваньні Вялікабрытаніі. Зьвяртаючыся да рэпартэраў пасьля перавыбраньня, Пуцін заявіў, што ў Расеі такой зброі няма. «Эўрапейскі Зьвяз выказвае сваю безумоўную салідарнасьць зь Вялікабрытаніяй і выказвае падтрымку, у тым ліку намаганьням Вялікабрытаніі па прыцягненьню вінаватых за гэтае злачынства» — гаворыцца ў заяве ЭЗ.

Скрыпаль — былы афіцэр расейскай ваеннай разьведкі, які выдаў шматлікіх расейскіх агентаў Брытаніі. Ён і яго дачка працягваюць змагацца за жыцьцё пасьля таго, як страцілі прытомнасьць на лаўцы ў горадзе Солсбэры на поўдні Англіі. «ЭЗ вітае імкненьне Вялікабрытаніі шчыльна супрацоўнічаць з Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі ў расьследаваньні гэтага нападу» — гаворыцца ў заяве міністраў замежных спраў краінаў ЭЗ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG