Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прапануе працаўладкаваць у Кіеве высланых з Расеі брытанскіх дыпляматаў


Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін
Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін

Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін прапануе працаўладкаваць у Кіеве брытанскіх дыпляматаў, якіх павінны выслаць з Расеі.

«Прапаную Барысу Джонсану (кіраўнік МЗС Брытаніі. — Рэд.) працаўладкаваць 23 брытанскіх дыпляматаў у Кіеве і аднавіць працу консульскай сэкцыі: украінцы будуць рады зноў атрымліваць брытанскія візы хутка і не праз Варшаву. І Джудыт (Гоф, пасол Брытаніі ў Кіеве. — Рэд.) будзе дапамога», — напісаў Клімкін у Twitter.

Ён таксама пракамэнтаваў намер Расеі спыніць працу Брытанскай рады ў сваёй краіне.

«Мы гатовыя мець больш Брытанскай рады ва Ўкраіне, няхай ідуць да нас», — адзначыў міністар.

14 сакавіка прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй абвінаваціла Расею ў атручваньні экс-выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі і аб’явіла пра высылку 23 расейскіх дыпляматаў. Гэты захад падтрымалі ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША. Аб распрацоўцы падобных санкцый таксама абвясьціў прэзыдэнт Францыі.

17 сакавіка Расея абвясьціла пра высылку 23 брытанскіх дыпляматаў, адмяніла адкрыцьцё генконсульства Вялікай Брытаніі ў Санкт-Пецярбургу, а таксама заявіла аб спыненьні дзейнасьці Брытанскага рады. Гэта стала крокам у адказ на высылку расейскіх паслоў з Брытаніі.

Скрыпаля і ягоную дачку Юлію знайшлі 4 сакавіка непрытомнымі на лаўцы ў парку гораду Солсбэры на поўдні краіны. Пазьней брытанскія сьледчыя высьветлілі, што іх атруцілі нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», якое распрацавалі ў Расеі. 66-гадовы Сяргей Скрыпаль і ягоная 33-гадовая дачка Юлія знаходзяцца ў бальніцы ў «крытычным, але стабільным» стане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG