Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская паліцыя папярэдзіла расейскіх мігрантаў: рызыкі бясьпекі ўжо ня нізкія


Паліцыя каля дому Юрыя Глушкова ў Лёндане, архіўнае фота
Паліцыя каля дому Юрыя Глушкова ў Лёндане, архіўнае фота

Паліцыя Вялікай Брытаніі пачала зьвязвацца з расейскімі мігрантамі ў краіне, каб абмеркаваць іхную бясьпеку, піша BBC. Паліцыянты ўжо ня лічаць, што ўзровень пагрозаў для расейцаў у Брытаніі «нізкі».

Якія меры будуць прымацца ў сувязі з ростам рызыкаў для расейскіх мігрантаў, не ўдакладняецца.

Рызыкі зьвязаныя з расьсьледаваньнем нядаўняга забойства расейскага бізнэсоўца Юрыя Глушкова, знойдзенага павешаным у сябе дома 13 сакавіка.

Паліцыя пакуль ня зьвязвае забойства з атручваньнем 4 сакавіка былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі. Глушкоў быў блізкім бізнэс-партнэрам расейскага алігарха Барыса Беразоўскага, які, паводле афіцыйнай вэрсіі, учыніў самагубства ў 2013 годзе.

Тым часам Buzzfeed сьцьвярджае, што мае зьвесткі аб тым, што 14 сьмерцяў (у тым ліку сьмерць Беразоўскага) у Вялікай Брытаніі былі насамрэч забойствамі з удзелам расейскіх спэцслужбаў ці мафіі. Паліцыя ня выявіла расейскага сьледу ў тых сьмерцях.

Расейскія сьледчыя пачалі справу аб забойстве Глушкова і замаху на забойства Скрыпаля. Але брытанскія праваахоўнікі і дыпляматы шэрагу заходніх краінаў мяркуюць, што замах на Скрыпаля быў учынены расейцамі – магчыма нават, з асабістага загаду Ўладзіміра Пуціна. Вялікая Брытанія вырашыла выслаць расейскіх дыпляматаў з краіны і замарозіць актывы расейскіх алігархаў, Крэмль у адказ паабяцаў выслаць брытанскіх дыпляматаў з Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG