Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь БНФ запрасіла БРСМ адсьвяткаваць Дзень Волі разам. БРСМ: Ёсьць іншыя задачы


Дзень вышыванкі-2017 ад БРСМ, ілюстрацыйнае фота

Актывісты Моладзі БНФ прапанавалі БРСМ далучыцца да сьвяточнага канцэрту 25 сакавіка ля Опэрнага тэатру ў Менску.

Такі зварот з просьбай адмовіцца ад «сваіх палітычных стэрэатыпаў» накіравала старшыня Моладзі БНФ Ганна Пахолка ў Цэнтральны камітэт БРСМ.

«Гэта менавіта тая падзея, дзе неабходна паказаць кансалідацыю і моц беларускага народу. Дзень Волі — сьвята кожнага беларуса», — гаворыцца ў запрашэньні Моладзі БНФ.

Як сказала Радыё Свабода другі сакратар ЦК БРСМ Эліна Брага, пра такое запрашэньне яна чуе ўпершыню, але ў арганізацыі разгледзяць прапанову Моладзі БНФ, калі яе атрымаюць. Паводле Брагі, у БРСМ не плянавалі адзначаць Дзень Волі.

«Пра гэта пакуль нават і ня думала. Перад намі стаяць іншыя задачы».

2 сакавіка гарадзкія ўлады далі дазвол на канцэрт і мітынг каля Опэрнага тэатру 25 сакавіка. На канцэрт і мітынг вядзецца народны збор грошай: на Talaka.by ужо сабралі больш за 70% неабходнай сумы, таксама сродкі зьбіраюць іншымі шляхамі. Арганізатары шукаюць спонсараў сярод камэрцыйных кампаній.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG