Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім спартоўцам не дазволілі прайсьці пад нацыянальным сьцягам на закрыцьці Алімпіяды


На Алімпіядзе-2018 расейскіх спартоўцаў падпісваюць як «Алімпійскія атлеты з Расеі». Яны выступаюць пад алімпійскім сьцягам

Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў пакінуць у сіле санкцыі супраць Алімпійскага камітэту Расеі і забараніў алімпійскім спартоўцам з Расейскай Фэдэрацыі прайсьці пад нацыянальным сьцягам на цырымоніі закрыцьця зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане, паведамляе Інтэрфакс.

«Мы разгледзелі зьмены, якія адбыліся ў Расеі. Прынялі вельмі жорсткі антыдопінгавы закон. Мы ўлічылі ўсю інфармацыю», — сказаў прэзыдэнт МАК Томас Бах.

Перад гэтым камісія МАК рэкамэндаваў выканкаму не здымаць санкцыі да таго часу, як ня будуць правераны допінг-пробы ўсіх алімпійскіх спартоўцаў з Расеі.

«Маё жыцьцё пад пагрозай». Родчанкаў распавёў пра ролю ФСБ у допінгавай сыстэме Расеі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG