Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы «выбарчы» прысуд: назіральніка асудзілі за лаянку


Арцём Скарабагаты, архіўнае фота

Сем сутак арышту прысудзіў 19 лютага суд Менскага раёну назіральніку на выбарах у мясцовыя саветы Арцёму Скарабагатаму, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Арцём Скарабагаты затрымалі ўвечары 18 лютага. Паводле суду, назіральнік нецэнзурна лаяўся на выбарчых участках № 2 у пасёлку Лясны і № 3 у Бараўлянах. Адбываць адміністрацыйнае пакараньне Скарабагаты будзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну.

Міліцыю на Скарабагатага выклікала намесьніца старшыні камісіі на ўчастку ў Бараўлянах Крысьціна Шаблоўская. Яна сьцьвярджае, што назіральнік гучна размаўляў і «уступаў у нецэнзурную лаянку з наведнікамі».

На Скарабагатага склалі пратакол і адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі ў аграгарадок Сеньніца. Па словах сваякоў, у міліцыі назіральніка правяралі на псыхатропныя рэчывы, але нічога не знайшлі.

УЖЫВУЮ. Мясцовыя выбары, пасьляслоўе: вынікі і рэакцыі

Увечары 18 лютага назіральніка і апэратара «Белсату» Андрэя Козела затрымалі падчас стрыму на выбарчым участку № 27 у Менску. Паводле міліцыі, падставай для затрыманьня «паслужылі задзірлівыя дзеяньні назіральніка» і яго адмова спыніць відэаздымкі падчас падліку вынікаў галасаваньня. Як паведамляла жонка затрыманага журналістка Вольга Чайчыц, Козела на ўчастку білі чацьвёра міліцыянтаў, а «ягонай галавой разьбілі шкло».

XS
SM
MD
LG