Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The New York Times: Facebook — любімая пляцоўка інтэрнэт-троляў з Расеі


Галоўнай плятформай, зь якой расейскія тролі ажыцьцяўлялі ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, была сацыяльная сетка Facebook і бясплатная праграма да яе Instagram, у якім карыстальнікі абменьваюцца фатаграфіямі і відэаролікамі.

Як піша газэта The New York Times, Facebook і Instagram згадваюцца часьцей за іншыя сацсеткі ў абвінавачаньнях, якія Генэральная пракуратура прад’явіла на днях 13 фізычным і 3 юрыдычным асобам у Расеі, якія маюць дачыненьне да кампаніі дэзінфармацыі, накіраванай на падрыў амэрыканскай выбарчай сыстэмы. Facebook і Instagram згаданыя ў абвінаваўчым заключэньні 41 раз, электронная плацежная сыстэма PayPal — 11 разоў, Twitter — 9 разоў, YouTube — 1 раз.

Расейскія тролі, стварыўшы падробленыя акаўнты з дапамогай выкрадзеных асабістых дадзеных амэрыканцаў, распаўсюджвалі сярод груп інтарэсаў у Facebook і Instagram друкаваныя і відэаматэрыялы, закліканыя узмацніць спрэчкі і канфлікты паміж рознымі коламі амэрыканскага грамадзтва, гаворыцца ў абвінаваўчым заключэньні Генпракуратуры.

Пры гэтым самай сацыяльнай сетцы Facebook не інкрымінуюцца якія-небудзь правапарушэньні. Па словах спэцыялістаў, тролі накіравалі супраць Facebook яго ўласныя тэхналёгіі, якія дазваляюць накіроўваць зьмест адрасна тым катэгорыям карыстальнікаў, якім ён найбольш цікавы і якія зь вялікай верагоднасьцю распаўсюдзяць яго сярод сваіх аднадумцаў.

Паводле дадзеных кіраўніцтва Facebook, да 150 мільёнаў амэрыканцаў — гасьцей сайта, самі пра гэта ня ведаючы, апынуліся спажыўцамі расейскай прапаганды, якая адносіцца да выбарчай кампаніі 2016 году. Facebook і ФБР аб’ядналі намаганьні, каб перашкодзіць расейскім тролям маніпуляваць амэрыканскім грамадзкім меркаваньнем напярэдадні лістападаўскіх выбараў у Кангрэс.

Facebook: карыстальнікі даведаюцца аб падпісцы на расейскую прапаганду

XS
SM
MD
LG