Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць амэрыканцаў вераць, што Расея ўплывала на выбары ў ЗША


54% удзельнікаў апытаньня, якое праводзілася на замову тэлеканалу CNN даводзяць, што Расея здолела гэта зрабіць праз Facebook і іншыя сацыяльныя сеткі.

Пры гэтым больш за 40% лічаць, што ўплыў Расеі моцна перабольшаны.

Раней Facebook паведаміў, што падчас прэзыдэнцкай кампаніі расейскае «Агенцтва інтэрнэт-даследаваньняў», вядомае як «фабрыка троляў», праз падстаўныя акаунты разьмясьціла звыш 3 тысяч платных абʼяваў, накіраваных на маніпуляваньне грамадзкай думкай у Злучаных Штатах. Камітэт Сэнату па выведцы плянуе ў будучыні месяцы прысьвяціць гэтай тэме адкрытыя слуханьні.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сваім твітэры назваў інфармацыю, прадстаўленую Facebook, чарговым прыкладам «містыфікацыі вакол Расіі». У Крамлі падазрэньні таксама адпрэчваюць.

XS
SM
MD
LG