Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook: Расейскую палітычную рэкляму прагледзелі ў 12 разоў больш амэрыканцаў, чым меркавалася


RUSSIA -- A magnifying glass in front of a computer screen showing Facebook logos - generic

Паводле апошніх дадзеных Facebook, у 2015-2016 каля за 126 мільёнаў амэрыканцаў прагледзелі рэкляму і іншыя перадвыбарчыя матэрыялы, падрыхтаваныя так званай расейскай «фабрыкай троляў», якая зьмясціла ў сацыяльнай сетцы каля 80 тысяч пастоў з мэтай узьдзеяньня на палітычны працэс у Злучаных Штатах.

Гэтыя зьвесткі зьмяшчаюцца ў пісьмовым дакладзе, перададзеным Facebook чальцам Кангрэсу.

Паводле юрысконсульта Facebook, гэтыя пасты ўяўляюць сабой толькі малую долю агульнага трафіку ў сеткі. Тым ня менш пасты зьявіліся на фальшывых акаўнтах, што супярэчыць правілам Facebook, які не дапускае падобнай практыкі.

Раней, у пачатку кастрычніка, Facebook паведамляў, што рэкляму, разьмешчаную расейскімі арганізацыямі, якія спрабавалі паўплываць на выбары ў ЗША ў 2016 годзе, убачылі каля 10 мільёнаў чалавек.

Facebook мяняе палітыку. Поўны тэкст звароту Цукербэрга

Адначасова Twitter, паводле апошніх дадзеных, знайшоў у сябе 2752 акаўнты, зьвязаныя з Расеяй, паведаміла Reuters дасьведчаная крыніца. У верасьні сетка Twitter налічыла толькі 201 акаўнт такога кшталту. Лічбы былі перагледжаныя пасьля таго, як уплывовы сэнатар — дэмакрат Марк Уорнэр —​ раскрытыкаваў Twitter за нядобрасумленнае расьсьледаваньне таго, што здарылася. Усе 2752 акаўнты на сёньня закрытыя.

Пасьля гэтага сацыяльная сетка Twitter абвясьціла аб зьменах правілаў разьмяшчэньня рэклямы і паабяцала запусціць «цэнтар празрыстасьці», у якім любы ахвочы зможа пабачыць, хто рэклямуецца ў сацсетцы і як гэта робіць, а таксама напісаць адміністрацыі пра падазроную рэкляму.

Прадстаўнікі Facebook, Twitter і Google выступяць на гэтым тыдні ў розных камітэтах Кангрэсу на слуханьнях, прысьвечаных расейскай кампаніі дэзынфармацыі, якая ажыцьцяўлялася напярэдадні, падчас і пасьля завяршэньня прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША з чэрвеня 2015 году па жнівень 2017 году. Пасты расейскіх троляў збольшага тычыліся тэмаў, якія выклікаюць вострыя спрэчкі ў Злучаных Штатах, такіх як міжрасавыя дачыненьні і межы свабоды продажу зброі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG