Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google News заблякаваў расейскія СМІ, зьвязаныя з «фабрыкай троляў»


Навінавы агрэгатар Google News спыніў выдачу навінаў некалькіх расійскіх сайтаў, якія, як мяркуецца, зьвязаныя з «фабрыкай троляў».

У прыватнасьці, сэрвіс больш не паказвае матэрыялы «Федерального агентства новостей», «Политэксперта», «Инфореактора», а таксама сайтаў «Экономика сегодня», «Политика сегодня», «Народные новости» і «Нью информ».

Усе гэтыя рэсурсы, як раней паведамляла выданьне РБК, уваходзяць у так званую «фабрыку мэдыя» з 16 зьвязаных паміж сабой парталаў. Іх аўдыторыя ацэньваецца ў 36 мільёнаў чалавек. Фінансуе «фабрыку мэдыя», як і «фабрыку троляў», як мяркуецца, бізнэсмэн Яўген Прыгожын, адзін з блізкіх сяброў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Супрацоўнікі «фабрыкі троляў» (афіцыйная назва — «Агентство интернет-исследований») пішуць камэнтары і нататкі ў сацыяльных сетках для стварэньня бачнасьці масавай падтрымкі палітыкі Крамля. У ЗША заяўляюць, што, у тым ліку з дапамогай «фабрыкі троляў», Расея ўмяшалася ў выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG