Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Польшчы заявіў, што да злачынстваў Галакосту датычныя як палякі, так і габрэі


Матэвуш Маравецкi
Матэвуш Маравецкi

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу ў рамках свайго выступу на 54-й Мюнхенскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі выступіў з крытыкай кіраўніка ўраду Польшчы Матэвуша Маравецкага, які ў тым самым Мюнхене ў суботу выступіў зь цьверджаньнем аб дачыненьні прадстаўнікоў габрэйскага народу да Галакосту.

«Выказваньні прэм’ер-міністра Польшчы тут, у Мюнхене, абуральныя, тут відавочна ёсьць праблема неразуменьня гісторыі і адсутнасьці адчувальнасьці да трагедыі нашага народу. Я маю намер пагаварыць зь ім у найбліжэйшым часе», — падкрэсьліў Нэтаньягу.

Ізраіль абурылі выказваньні, якія польскі прэм’ер зрабіў падчас свайго выступу на прэсавай канфэрэнцыі. Там польскі прэм’ер быў вымушаны ўступіць у дыялёг з ізраільскім журналістам Ронэнам Бэргманам на тэму «закону пра Халакост», паведамляе газэта «Гаарэц».

Бэргман расказаў пра сваю маці, якая нарадзілася ў Польшчы і перажыла Галакост, а затым спытаўся ў Маравецкага, ці будзе ён, распавёўшы гэтую гісторыю, лічыцца злачынцам паводле новага закону. Журналіст таксама падкрэсьліў, што сэнс закону яму не зразумелы, бо ён толькі прыцягвае ўвагу да таго, пра што Польшча хацела б забыцца. Яго выступ быў сустрэты воплескамі.

Маравецкі адказаў, што закон не прадугледжвае крымінальнай адказнасьці за сьцьвярджэньні аб датычнасьці асобных палякаў да Галакосту:

«Надзвычай важна спачатку зразумець, што ня будуць карацца або разглядацца як злачынства выказваньні аб тым, што былі польскія выканаўцы, гэтаксама як і выказваньні пра тое, што былі выканаўцы габрэі або расейскія ці ўкраінскія злачынцы, а ня толькі нямецкія злачынцы», — сказаў Маравецкі.

6 лютага прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі, вядомыя як «закон пра Галакост». Згодна з дакумэнтам, публічнае абвінавачаньне Польшчы і польскага народу ў злачынствах, учыненых падчас Галакосту, у дапамозе нацысцкай Нямеччыны, ваенных злачынствах або злачынствах супраць чалавечнасьці караецца крымінальнай адказнасьцю аж да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на тры гады. Закон таксама забараняе выкарыстоўваць словазлучэньне «польскі лягер сьмерці» пры апісаньні канцлягераў, якія існавалі на тэрыторыі акупаванай Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG