Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя амбасады ў Маскве атрымалі канвэрты з парашком ад імя дэпутата Дзярждумы


Амбасада ЗША ў Маскве. Архіўнае фота.
Амбасада ЗША ў Маскве. Архіўнае фота.

Канвэрты з парашком, якія за апошнія дні былі дасланыя ў некалькі амбасадаў замежных дзяржаў у Маскве, былі адпраўленыя ад імя дэпутата Дзярждумы Сяргея Жалязняка.

Пра гэта агенцтву Інтэрфакс паведаміў ён сам, падкрэсьліўшы, што ніякага дачыненьня да пасылак ня мае.

Жалязьняк заявіў, што накіраваў заяву ў паліцыю.

Паводле дадзеных расейскіх інфармацыйных агенцтваў, канвэрты з парашком за апошнія некалькі дзён паступілі ў 13 пасольстваў.

У паліцыі заявілі, што рэчыва не ўяўляе сабой пагрозы і зьмяшчае часьцінкі сродку для барацьбы з насякомымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG