Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


Інтэр'ер касьцёлу ў Бярозаўцы Докшыцкага р-ну, дзе католікі моляцца разам з праваслаўнымі.
Інтэр'ер касьцёлу ў Бярозаўцы Докшыцкага р-ну, дзе католікі моляцца разам з праваслаўнымі.

Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Не абіраюць дэпутатамі, а яны ўсё балятуюцца. Чаму? Гісторыі з рэгіёнаў

Ірына Яскевіч
Ірына Яскевіч

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў ёсьць і такія, што ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях ужо ня першы раз. Аднак раней ім ніколі не давялося атрымаць дэпутацкі мандат. Свабода вырашыла высьветліць у іх, навошта яны раз за разам зноў спрабуюць прабіцца ў дэпутаты.

Гарадзенцы зрабілі бізнэс на настольных гульнях пра паўстанцаў і хочуць зьдзівіць Эўропу

Сям’я гарадзенцаў Янкоўскіх пачала бізнэс з грошай, сабраных на ўласнае вясельле. Яны прайшлі шлях ад крамы і фэстываляў настольных гульняў да выдавецтва. Сужэнцы мараць у будучыні заваяваць сэрцы эўрапейцаў якаснай беларускай гульнёй.

Нямецкі пісьменьнік напісаў пра Беларусь як краіну траншэяў і могільнікаў

Навід Кермані, архіўнае фота
Навід Кермані, архіўнае фота

У Нямеччыне, у выдавецтве C.H. Beck Verlag выйшла кніга «Ўздоўж траншэяў» (Entlang den Gräben: Eine Reise durch das östliche Europa bis nach Isfahan) пра невядомую Ўсходнюю Эўропу. Яе аўтар — 50-гадовы кёльнскі пісьменьнік іранскага паходжаньня, публіцыст, доктар усходазнаўства Навід Кермані, чые раманы, эсэ і рэпартажы ўзнагароджаныя рознымі літаратурнымі прэміямі ФРГ. Рэцэнзіі на кнігу і інтэрвію аўтара зьмешчаныя ў многіх нямецкіх выданьнях.

20 нечаканых фактаў пра ахвяру Сталіна — крытыка і філёзафа Ўладзімера Самойлу

Карціна «Уладзімер Самойла» Анатоля Крывенкі, фрагмэнт. ДВП, алей. 2003
Карціна «Уладзімер Самойла» Анатоля Крывенкі, фрагмэнт. ДВП, алей. 2003

Легендарны крытык, бліскучы публіцыст, літаратуразнаўца і філёзаф, менавіта ён пачаў актыўна прапагандаваць творчасьць Янкі Купалы.

Айцец Яўген Усошын: не разумею, чаму ў размовае пра парафію ў Бярозаўцы згадваюцца ўніяты

Айцец Яўген Усошын
Айцец Яўген Усошын

Каталіцкія і праваслаўныя сьвятары і вернікі камэнтуюць для Радыё Свабода выказваньне праваслаўнага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла пра тое, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.

«Мы можам нешта дараваць, а габрэі наўрад ці». Гісторык Ляхоўскі пратэстуе супраць помніка польскім легіянэрам у Бабруйску

Польскія легіянэры на фронце I Сусьветнай вайны
Польскія легіянэры на фронце I Сусьветнай вайны

У Бабруйску зьбіраюцца паставіць помнік салдатам першага Польскага корпусу легіянэраў, якім камандаваў генэрал Юзаф Доўбар-Мусьніцкі. З такой ініцыятывай зьвярнуўся да бабруйскіх уладаў Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы. У гарвыканкаме пацьвердзілі зьвесткі пра намеры ўшанаваць памяць польскіх легіянэраў.

Беларусы ня хочуць быць нацыяй

Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец

Ім нармальна — расейская школа, расейская царква і расейская прапаганда. Нельга ўявіць сабе такую рэакцыю літоўцаў ці палякаў ці французаў — каго заўгодна, каго б мы назвалі нацыяй.

Дзяўчына набівае тату з Каліноўскім і Міхалком за паўцаны: «Гэта мастацтва, толькі недаўгавечнае»

Юлія Кульба за працай
Юлія Кульба за працай

Першую тату гарадзенка Юлія Кульба зрабіла сабе ў 13 гадоў самаробнай машынкай. Дзяўчына вырасла і распрацавала цэлую сэрыю эскізаў у нацыянальным стылі. Цяпер яна набівае кліентам выявы беларускіх дзеячоў — ад Кастуся Каліноўскага да Сяргея Міхалка — і гатовая даваць за гэта зьніжкі да 50%.

Папа Францішак у Беларусь пакуль не прыедзе: вельмі хоча, але сёлета візыт немагчымы

Каталіцкія герархі зь Беларусі сустракаюцца з Папам Рымскім Францішкам у рамках візыту "Аd limina apostolorum", які працягнецца з 1 да 7 лютага.
Каталіцкія герархі зь Беларусі сустракаюцца з Папам Рымскім Францішкам у рамках візыту "Аd limina apostolorum", які працягнецца з 1 да 7 лютага.

У Ватыкане 1 лютага прайшла сустрэча папы Францішака з каталіцкімі герархамі зь Беларусі, перадае Ватыканскае радыё.

«Галоўны міт: рак — гэта сьмерць». Правілы жыцьця трох анкапацыентак

Заснавальніца цэнтру падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцьця» Ірына Жыхар на постэры кампаніі "ПеРакМожам" у 2014 годзе. Архіўнае фота.
Заснавальніца цэнтру падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцьця» Ірына Жыхар на постэры кампаніі "ПеРакМожам" у 2014 годзе. Архіўнае фота.

Чаго ня варта баяцца чалавеку, якога напаткала анкалягічная хвароба? Чаму ў малых гарадах баяцца гаварыць пра рак? Чаму жанчын болей у групах падтрымкі анкапацыентаў?

Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду

​Выкладчык БДУІР Юры Паўлавец, былы школьны вартаўнік зь Берасьця Дзьмітры Алімкін і рэдактар часопісу «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка прызнаныя вінаватымі і асуджаныя на 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтрэрміноўкай 3 гады. Іх вызвалілі ў залі суду пад падпіску аб нявыезьдзе і прафіляктычны нагляд. Зь іхных рахункаў і іхнай маёмасьці зьняты арышт.

Толькі найлепшыя публікацыі за тыдзень на ваш e-mail. Падпісваймася!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG