Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


Сцэна са спэктыклю «Рэвізор» ў Купалаўскім тэатры.

Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Як зрабіць Беларусь прыгожай. Апошняе інтэрвію Міхала Анемпадыстава

Міхал Анемпадыстаў
Міхал Анемпадыстаў

Гэтае інтэрвію зь Міхалам Анемпадыставым было запісанае некалькі тыдняў таму. Мы дамовіліся апублікаваць яго напрыканцы студзеня — Міхал павінен быў выбраць некалькі сваіх ілюстрацый. Але 24 студзеня яго ня стала. Беларускаму дызайнэру, графіку, фатографу, паэту і перакладчыку было 53 гады.

«Дапамажыце мне» — як японскі мастак ляцеў транзытам празь Беларусь і сеў у калёнію на 4,5 года

Даічы Ёшыда
Даічы Ёшыда

27-гадовы Даічы Ёшыда ляцеў з Кіева ў Токіё. Ён не парушыў законаў ні Ўкраіны, ні Японіі. Але, ступіўшы на транзытную тэрыторыю ў Беларусі, дзе не плянаваў спыняцца, ён трапіў у турму.

Лукашэнка абавязаў «дармаедаў» плаціць цалкам за датаваныя дзяржавай паслугі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня дэкрэт № 1. З 1 студзеня 2019 году беспрацоўныя працаздольныя беларусы будуць плаціць поўную цану за датаваныя дзяржаваю паслугі. Канкрэтны пералік такіх паслуг даручана вызначыць ураду.

7 прычынаў, чаму немагчыма цалкам заблякаваць «Хартыю» і «Партызан»

Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала 24 студзеня доступ зь Беларусі да сайту выданьня «Хартыя-97». 14 лістапада мінулага году быў заблякаваны доступ да сайту выданьня «Беларускі партызан».

«Нічога не засталося — ні людзей, ні дамоў». Шчымлівыя лісты стаўпецкіх габрэяў пра жыцьцё і Галакост

У ізраільскім нацыянальным мэмарыяле Галакосту Яд Вашэм захоўваецца ўнікальная калекцыя лістоў габрэйскай сям’і Тунік. У ёй больш за 80 лістоў, якія сям’я са Стоўбцаў высылала свайму сыну ў Эрэц-Ісроэл (Зямлю Ізраілеву), куды ён эміграваў яшчэ да пачатку вайны. Гэтыя лісты распавядаюць пра жыцьцё габрэяў у Беларусі ў міжваенны час, пад савецкай і нямецкай акупацыямі, і найвялікшую трагедыю габрэйскага народу — Галакост.

У БДУ абвяргаюць, што выключылі лідэрку «Моладзі БНФ»

Ганна Сьмілевіч
Ганна Сьмілевіч

Дырэктар Інстытуту журналістыкі, дэкан факультэту журналістыкі БДУ Cяргей Дубовік сказаў Свабодзе, што Ганна Сьмілевіч (Пахолка) пакуль яшчэ студэнтка. Што будзе далей? Сьмілевіч у сьнежні 2017 году ўзначаліла «Моладзь БНФ» і пасьля гэтага не здала зімовую сэсію.

Якой была Беларусь 60 гадоў таму. Унікальныя фота Петрыка Таранды

У менскай галерэі TUT. BY адкрылася выстава фатаграфіі Пятра Таранды (1921–2001), які ня быў прафэсійным фатографам, а проста здымаў звычайнае жыцьцё вакол сябе. Аматарскія чорна-белыя здымкі пра побыт беларусаў у 1950–60-я гады высока ацанілі і адмыслоўцы-прафэсіяналы, і звычайныя гледачы.

Нібыта ў Савецкім Саюзе. Нямецкі журналіст апісаў, як езьдзіў у краіну з «апошняй дыктатурай у Эўропе»

«Беларусь асьцярожна адкрываецца турызму, Міністэрства замежных спраў Нямеччыны папярэджвае, што краіна мае "сыстэму ўласных каштоўнасьцяў" і што да паездкі трэба рыхтавацца. Гэтую сыстэму падчас свайго наведаньня Менску і шукаў аўтар артыкулу», — піша нямецкае інтэрнэт-выданьне www.bento.de — новы праект электроннай вэрсіі штотыднёвіка Der Spiegel.

Біятляніст Б’ёрндален заявіў, што паедзе на Алімпіяду са зборнай Беларусі

Уле-Эйнар Б’ёрндален
Уле-Эйнар Б’ёрндален

Самы тытуляваны спартовец зімовых алімпіядаў, 43-гадовы нарвэскі біятляніст Уле-Эйнар Б’ёрндален заявіў нарвэскаму часопісу VG, што паедзе на Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане ў складзе зборнай Беларусі.

У купалаўскім паставілі «Рэвізора» на трасянцы. Лідзія Ярмошына глядзела «на адным дыханьні»

У Купалаўскім тэатры — прэм’ера спэктаклю «Рэвізор» Мікалая Гогаля ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Марыя Пушкіна зрабіла арыгінальны пераклад Гогаля на «трасянку».

Толькі найлепшыя публікацыі за тыдзень на ваш e-mail. Падпісваймася!

XS
SM
MD
LG