Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дамаск: Ізраіль нанёс тры ўдары па сырыйскай тэрыторыі


Ізраільскі зьнішчальнік F-35 (архіўнае фота)

Ізраіль нанёс тры ўдары па сырыйскай тэрыторыі раніцай у аўторак, выкарыстоўваючы самалёты і наземныя ракеты. Пра гэта заявілі прадстаўнікі войска Сырыі па дзяржаўным тэлебачаньні. Сырыйскі бок сьцьвярджае, што ізраільскія самалёты выпусьцілі ракеты ў раёне Аль-Кутаіфа каля Дамаску з паветранай прасторы Лібану і што сырыйская сыстэма супрацьпаветранай абароны трапіла ў адзін з самалётаў.

Затым Ізраіль выпусьціў наземныя ракеты з акупаваных Галянскіх вышынь, але сырыйская СПА зьбіла гэтыя ракеты, заявілі прадстаўнікі сырыйскай арміі.

Прэс-служба Арміі абароны Ізраілю адмовілася камэнтаваць заяву Сырыі. Хоць у жніўні мінулага году кіраўнік ізраільскіх вайскова-паветраных сілаў паведаміў, што ізраільскія самалёты наносілі ўдары па Сірыі прыкладна 100 разоў, Ізраіль, як правіла, не пацьвярджае і не адмаўляе канкрэтныя апэрацыі.

Ізраіль паабяцаў не дапусьціць выкарыстаньня сырыйскай тэрыторыі для стварэньня баз Ірану або перадачы высакаякаснай зброі лібанскай групе «Хезбала». У сваёй заяве сырыйская армія паўтарыла сваё абвінавачваньне ў тым, што Ізраіль выкарыстоўвае напады для падтрымкі ваяўнічых груповак у Сырыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG