Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе ўспыхнулі пратэсты супраць росту цэн і падаткаў


Ілюстрацыйнае фота. Пратэсты ў Тунісе 7 сьнежня 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Пратэсты ў Тунісе 7 сьнежня 2017 году

Адзін чалавек загінуў падчас сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і дэманстрантамі ў туніскім горадзе недалёка ад сталіцы, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва TAP і мясцовыя жыхары.

Пратэст адбыўся ў Тэбурбе, прыкладна за 40 км ад Тунісу. Пяць чалавек былі параненыя і дастаўленыя ў шпіталь, паведамляе TAP.

Пратэсты накіраваныя супраць росту цэн і падаткаў, якія закранулі прыкладна 10 гарадоў у краіне, заявілі мясцовыя жыхары і супрацоўнік службы бясьпекі агенцтву Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG