Арабскае агенцтва навінаў Аль-Масдар паведаміла, што ў сярэдзіне сьнежня падчас удару сырыйскіх урадавых войскаў па ісламісцкай групоўцы Хаят Тахрыр Аш-Шам быў забіты адзін з кіраўнікоў групоўкі Абу Сафія зь Беларусі.
Паводле непацьверджанай інфармацыі, гэты чалавек раней служыў у Віцебскай 103-й асобнай мабільнай брыгадзе, якая ў 2016 годзе была перайменаваная ў 103-ю асобную паветрана-дэсантную брыгаду.
Калі вы ведаеце гэтага чалавека, напішыце нам на адрас radiosvaboda@gmail.com, альбо зьвяжыцеся з намі праз сацыяльныя сеткі.