Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі адмовіўся ісьці на допыт у СБУ


Saakashvili, Kiev 2017
Saakashvili, Kiev 2017

Былы кіраўнік Адэскай вобласьці і лідэр «Руху новых сіл» Міхэіл Саакашвілі адмовіўся зьявіцца на допыт у Службу бясьпекі Ўкраіны (СБУ). Пра гэта паведаміў адвакат палітыка Руслан Чарналуцкі.

Са словаў абаронцы, адмова зьвязаная з парушэньнямі ў позве, якую раней уручылі Саакашвілі. Чарналуцкі адзначыў, што ў дакумэнце паказаны два сьледчых дзеяньні – допыт і атрыманьне ўзораў для экспэртызы. Адвакат лічыць, што СБУ павінна накіраваць позву на кожнае са сьледчых дзеяньняў.

Акрамя таго, былы прэзыдэнт Грузіі зьбіраецца зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Ён лічыць, што ўкраінскія спэцслужбы незаконна выкралі яго з дому пасьля ператрусу на пачатку сьнежня.

Украінскія ўлады абвінавачваюць Саакашвілі ў падбухторваньні і стварэньні «злачыннай групоўкі», якая фінансуецца прыхільнікамі былога прэзыдэнта Віктара Януковіча. Кіеў мяркуе, што пратэсты на чале з Саакашвілі зьяўляюцца часткай расейскай змовы супраць Украіны. Саакашвілі ўсе абвінавачваньні на свой адрас катэгарычна адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG