Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі: справа супраць мяне — сумесная апэрацыя ФСБ і СБУ


Міхэіл Саакашвілі

Украінскі палітык, былы губэрнатар Адэскай вобласьці і экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі адказаў на крытыку, якая прагучала на ягоны адрас на ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. У сваім Фэйсбуку Саакашвілі ўчора ж напісаў:

«Ну ня можа Пуцін мяне ніяк забыцца! А вам не здаецца невыпадковым, што яго тэзісы цалкам супадаюць з думкамі і тэрміналёгіяй Банкавай (Банкавая — вуліца ў Кіеве, дзе знаходзіцца адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны — РС)?

Я ўпэўнены, што „справа“ супраць мяне і мой арышт — гэта сумесная апэрацыя ФСБ і СБУ.

Паверце мне, у мяне дастаткова вопыту для таго, каб не рабіць такія заявы проста на паветра, а Пуцін гэта сёньня практычна пацьвердзіў.

Пуціна больш за ўсіх задавальняе існая ўва Ўкраіне „будка“ і ён не хоча яе расхістваць, а мяне ён ненавідзіць і баіцца як чорт ладану».

Пуцін падчас прэсавай канфэрэнцыі назваў цяперашнюю дзейнасьць ува Ўкраіне Саакашвілі «пляўком у твар і ўкраінскага і грузінскага народаў».

«Як вы гэта церпіце да гэтага часу? Ён жа чалавек, які быў прэзыдэнтам Грузіі, а цяпер носіцца па плошчах і крычыць на ўвесь сьвет: „Я ўкраінец“. У вас што, ува Ўкраіне няма сапраўдных украінцаў? І Украіна ўсё гэта трывае. Так шкада на гэта глядзець, у мяне сэрца крывёю абліваецца» — сказаў Пуцін.

Адказваючы на пытаньне пра расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага прэзыдэнт Расеі ізноў прыгадаў Саакашвілі: «Вось тыя, каго вы назвалі, — гэта Саакашвілі ў расейскім выданьні. І вы хочаце, каб такія „Саакашвілі“ дэстабілізавалі сытуацыю ў краіне? Вы хочаце, каб мы перажывалі ад аднаго Майдана да іншага? Каб у нас былі спробы дзяржаўных пераваротаў?»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG