Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два студэнты загінулі ў выніку страляніны ў адным з найстарэйшых унівэрсытэтаў ЗША

абноўлена

Паліцыя каля месца здарэньня
Паліцыя каля месца здарэньня

Сама меней два студэнты загінулі, восем атрымалі сурʼёзныя раненьні і адзін быў лёгка паранены ў выніку страляніны, якая адбылася падчас іспытаў у Браўнаўскім унівэрсытэце ў горадзе Провідэнс, паведаміў CNN.

Страляніна адбылася каля 16-й гадзіны мясцовага часу ў аўдыторыі на першым паверсе інжынэрнага і фізычнага факультэтаў, дзе днём павінны былі адбыцца іспыты.

Адзін са студэнтаў апавёў мясцоваму тэлеканалу WJAR, што дзьве гадзіны хаваўся пад партай, чакаючы, пакуль паліцыя скончыць апэрацыю.

Нападнік уцёк.

Абноўлена. Паліцыя затрымала падазраванага недзе праз 12 гадзінаў пасьля інцыдэнту.

Падазраваны, якога шукае паліцыя
Падазраваны, якога шукае паліцыя

«Якая жахлівая падзея. Усё, што мы можам зрабіць зараз, гэта маліцца за ахвяр», — сказаў журналістам прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG