Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Валянцін Бадзьяраў, скрыпач «Сяброў» і «Песьняроў»


21 сьнежня ў Нямеччыне памёр Валянцін Бадзьяраў, музыка, кампазытар, скрыпач, адзін са стваральнікаў ансамбля «Сябры» і знакамітай песьні «Алеся». Яму было 70 гадоў.

Валянцін Бадзьяраў нарадзіўся 13 студзеня 1947 году ў Менску. Скончыў Беларускую дзяржаўную філярмонію па клясе скрыпкі. Быў удзельнікам, аўтарам песень і аранжыровак ансамбляў «Песьняры», «Поющие гитары», «Весёлые голоса».

Пачынаючы з 1976 году 5 гадоў быў мастацкім кіраўніком ансамбля «Сябры», салістам Белдзяржфілярмоніі. Пазьней стварыў уласны гурт. Ляўрэат міжнародных і ўсесаюзных музычных конкурсаў і фэстываляў.

Разам з кампазытарам з Барнаула Алегам Івановым стварыў гіт «Алеся» («Дзяўчына з Палесься»). Песьню прысьвяціў уласнай дачцэ Алесі.

З 1989 году жыў у Нямеччыне, кіраваў і дырыжыраваў камэрным ансамблем горада Бадэнвайлер, быў канцэртмайстэрам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG