Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледчыца знайшла раней невядомую песьню «Песьняроў» з Мулявіным. Аўдыё


Ансамбаль «Песьняры», ілюстрацыйнае фота

Украінска-шатляндзкая даследчыца фольк-музыкі Анжэла Гергель апублікавала на Youtube песьню «Па ляду, у глухім бары» ансамблю «Песьняры».

Як дасьледчыца расказала «Камсамольскай праўдзе», запіс быў зроблены на рэпэтыцыі ў час падрыхтоўкі праграмы «Вянок» на вершы Максіма Багдановіча, але песьня ня трапіла ў выніковую праграму, а ўступ да яе «дастаўся» песьні «Вянок».

Дасьледчыца таксама сабрала на канале «Песьняры свайго часу» шэсьць дзясяткаў запісаў «Песьняроў» з Мулявіным, а таксама іншых удзельнікаў гурту, у тым ліку, напрыклад, расейскі пераклад «Obladi Oblada» гурту The Beatles у выкананьні «Песьняроў» ці фрагмэнты туру «Песьняроў» па Афрыцы.

Цяпер цыкль «Вянок» з новымі аранжыроўкамі выконвае Нацыянальны акадэмічны народны аркестар імя Жыновіча, у ім гучыць у тым ліку «Па ляду, у глухім бары».

Тым часам у Беларусі і суседніх краінах дзейнічаюць некалькі гуртоў, якія прэтэндуюць на званьне спадкаемцаў «Песьняроў» Мулявіна. Адзін такі гурт канцэртуе ў самаабвешчанай «ДНР».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG