Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: За глябальнай кібэратакай сёлета ў траўні стаіць Паўночная Карэя


Адміністрацыя Дональда Трампа прыйшла да высновы, што Паўночная Карэя арганізавала глябальную кібэратаку ў траўні 2017 году.

Тады вірус-вымагальнік пад назвай WannaCry паралізаваў кампутары ў шпіталях, вышэйшых навучальных установах і на прадпрыемствах у дзясятках краін сьвету. Хакеры патрабавалі ад сваіх ахвяр выкуп, пагражаючы ў адваротным выпадку зьнішчыць інфармацыю, якая захоўваецца ў іхніх базах дадзеных.

«Вірус прычыніў страты на мільярды даляраў, і факты паказваюць, што ў гэтым вінаватая Паўночная Карэя», — напісаў памочнік прэзыдэнта ЗША Том Босэрт у газэце The Wall Street Journal. Паводле ягоных слоў, гэтую выснову падтрымлівае брытанскі ўрад, а таксама прыватныя фірмы, якія працуюць у галіне кампутарнай бясьпекі.

Усё, што трэба ведаць пра вірус WannaCry: як ён працуе і што пасьпеў нарабіць

Вашынгтон вельмі рэдка ўскладае віну за кібэрзлачынствы на дзяржавы. Гэтая акцыя адміністрацыі Трампа сьведчыць пра намер Белага дому арганізаваць разам з урадамі і прыватнымі кампаніямі ў саюзных краінах шырокі фронт барацьбы супраць кібэрпіратаў, лічаць амэрыканскія экспэрты.

Адміністрацыя Абамы абвінаваціла рэжым Кім Чэн Ына ў арганізацыі кібэратакі ў 2014 годзе на кампутары кінастудыі Sony Pictures. Летась хакеры з КНДР выкралі 80 зь лішнім мільёнаў даляраў з Цэнтральнага банку Банглядэш, а ў кастрычніку гэтага году — 60 мільёнаў даляраў з тайваньскага банку Far Eastern International. Часьцей апошнім часам здараюцца атакі з КНДР і на інтэрнэт-пляцоўкі для абмену біткойна — папулярнай лічбавай валюты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG