Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі выбралі назву для мосту ў Крым


Будоўля мосту праз Керчанскі праліў
Будоўля мосту праз Керчанскі праліў

Галасаваньне праводзілася на адмыслова створаным для гэтага сайце.

Большасьць удзельнікаў адкрытага галасаваньня за назву для моста ў Крым (64%) выбралі варыянт «Крымскі мост», паведамляецца на старонцы для галасаваньня, праведзенага Мінтрансам РФ. Другое месца заняў варыянт «Керчанскі мост» (24% галасоў), трэцяе — «Мост ўз’яднаньня» (6%). Яшчэ 2% галасоў атрымала назва «Мост сяброўства».

Галасаваньне па выбару назвы для моста прапанаваў правесьці прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, яно працягвалася адзін месяц.

Будаўніцтва моста ў Крым праз Керчанскі праліў пачалося ў 2015 годзе, адкрыццё аўтамабільнага руху на ім заплянаванае на 2018 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG