Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме зноў затрымалі крымскіх татараў. 82-гадовая затрыманая памерла


Супрацоўнікі расейскага МУС у анэксаваным Крыме
Супрацоўнікі расейскага МУС у анэксаваным Крыме

У анэксаваным Крыме затрымалі некалькіх крымскіх татараў, адна з затрыманых — 82-гадовая Вэджые Кашка — памерла. Пра гэта паведамляе праект Радыё Свабода «Крым. Реалии».

Усяго ў чацьвер супрацоўнікі ФСБ і МУС Расеі затрымалі траіх крымскіх татараў. Яшчэ ў некалькіх прайшлі ператрусы. Для Вэджые Кашка пасьля затрыманьня ў цэнтры Сімферопаля выклікалі «хуткую дапамогу», вэтэран крымска-татарскага руху памерла ў бальніцы.

ФСБ рэгулярна праводзіць у анэксаваным Крыме ператрусы і затрыманьні крымскіх татараў. Праваабаронцы лічаць дзеяньні спэцслужбы палітычна матываванымі — прадстаўнікі крымска-татарскага народу выступалі супраць далучэньня паўвострава да Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG