Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік ядзерных сілаў ЗША ня будзе выконваць «незаконныя» загады Трампа


Пратэст у Аўстраліі супраць выкарыстаньня ядзернай зброі. Ілюстратыўнае фота
Пратэст у Аўстраліі супраць выкарыстаньня ядзернай зброі. Ілюстратыўнае фота

Начальнік ядзерных сілаў ЗША генэрал Джон Гайтэн (John Hyten) заявіў, што будзе супраціўляцца кожнаму «незаконнаму» загаду прэзыдэнта. Калі прэзыдэнт аддасьць загад нанесьці ядзерны ўдар, генэрал прапануе альтэрнатыўнае рашэньне.

18 лістапада Джон Гайтэн выступіў на форуме ў Галіфаксе ў Канадзе, дзе паведаміў, што абмеркаваў такі сцэнар з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Ён паведаміў, што патэнцыйны загад запусьціць ядзерную зброю, які аддасьць Трамп або кожны будучы прэзыдэнт, можа быць адхілены, калі гэты загад будзе вызначаны як незаконны.

«Калі каманда незаконная, здагадайцеся, што адбудзецца? Я скажу: „Спадар прэзыдэнт, гэта незаконна“, — заявіў Гайтэн. — І мы прыдумаем варыянты рэакцыі на кожную сытуацыю. Гэта ня так складана».

Стратэгічнае камандаваньне ЗША кантралюе ядзерныя сілы ў выпадку вайны. Яно таксама нясе адказнасьць за кібэрздольнасьці ЗША і супрацьракетную абарону.

Пра патэнцыйнае выкарыстаньне ядзернай зброі ўвесь час згадваюць у сувязі з небясьпечнай абстаноўкай у Паўночнай Карэі, якае актывізавала ядзерныя і ракетныя праграмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG