Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца расейскага МЗС сказала, што ў Белым доме прымалі і лабіявалі Ўсаму бін Ладэна


Марыя Захарава

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава ў праграме «60 минут» на тэлеканале «Россия-1» зрабіла заяву аб падтрымцы былога лідэра тэрарыстычнай сеткі «Аль-Кайда» Ўсамы бін Ладэна.

«Успомніце гэтыя фантастычныя, фэерычныя фатаграфіі, як у Белым доме прымалі бін Ладэна. Гэта ж клясычны лабізм ў самым сапраўдным сэнсе слова. Ну вось вы ўспомніце: тая ж самая схема, запампоўваньне грошай у канкрэтную фігуру, у прыватнасьці бін Ладэна, сустрэчы яго і перамовы ў Белым доме, прамоўшн яго і такая прапаганда па ўсім сьвеце, што гэта новыя дэмакратычныя сілы, якія павінны прыйсьці, у прыватнасьці, у Аўганістане і новую эпоху там адкрыць», — сказала Захарава вядучым праграмы.

Самі фатаграфіі ў эфіры перадачы паказаны не былі. Але вядома, што існуючыя фота, на якіх Гілары Клінтан цісьне руку бін Ладэну, — фэйкавыя, гэта фотамантаж. Іх распаўсюджвалі прыхільнікі Дональда Трампа перад леташнімі выбарамі.

Спэцслужбы ЗША забілі лідэра тэрарыстычнай сеткі «Аль-Кайда» Ўсаму бін Ладэна ў Пакістане ў 2011 годзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG