Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ці павінна беларуская мова быць адзінай дзяржаўнай?» ВІДЭА


На апошнім зьезьдзе Таварыства беларускай мовы імя Скарыны з вуснаў экс-міністра замежных спраў Пятра Краўчанкі прагучала меркаваньне, што «сёньня ставіць пытаньне пра тое, каб беларуская ў нас была адзінай дзяржаўнай мовай, — гэта антыбеларускі крок, зьнішчэньне таго, што ёсьць сёньня». Зьезд адмовіўся падтрымаць прапанову прафэсара Міколы Савіцкага і прыняць пастанову аб беларускай мове як адзінай дзяржаўнай.

Ці азначае гэта прызнаньне актывістамі ТБМ рэфэрэндуму 1995 году, які зацьвердзіў дзяржаўнае дзьвюхмоў’е і больш як дваццаць гадоў успрымаўся нацыянальна арыентаванай часткай грамадзтва як нелегітымны?

Абмяркоўваюць Ганна Соўсь, Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Error rendering VK.

Сяргей Навумчык: У 1990-ым, калі Вярхоўны Савет 11-скліканьня прымаў Закон аб мовах, другі сакратар Менскага гаркаму кампартыі Краўчанка выступаў за статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай. Тое, што сёньня ён выказваецца інакш, не зьдзівіла — у ягонай палітычнай біяграфіі здаралася зьмена пазыцыяў аж на супрацьлеглыя. Нечаканай (ва ўсялякім разе для мяне) была адмова ТБМ ад гэтай прынцыповай пазыцыі, якая была закладзеная яшчэ ў 1989 годзе пры заснаваньні арганізацыі.

Нагадаю, што статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай быў скасаваны на «рэфэрэндуме» 1995 году, які нацыянальна арыентаваная частка дэмакратычнага грамадзтва ацаніла як нелегітымны. Сярод 19 дэпутатаў, якія абвясьцілі галадоўку супраць рэфэрэндуму, былі і сябры ТБМ, у прыватнасьці, Алег Трусаў, які доўгія гады ўзначальваў арганізацыю.

Дракахруст: А чаму Таварыства беларускай мовы павінна нязьменна прытрымлівацца пазыцыі, аднойчы абранай у 1989 годзе? Сытуацыя зьмянілася і зьмянілася рэальнасьць. Уявім, што зьезд ТБМ прыняў заяву аб статусе беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай. ТБМ — арганізацыя, якая налічвае больш за 6 тысяч сябраў, у яе ёсьць філіялы ў рэгіёнах, і чаму яна павінна падладжвацца пад пазыцыю палітычных партый, у якіх некалькі тысяч чалавек?

Што датычыць заявы Краўчанкі, дык, выглядае, яна прадыктаваная ўсьведамленьнем рэальнай сытуацыі. Краўчанка — палітык, і сыходзіць з таго, што рэальна можна зрабіць у цяперашніх абставінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG