Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік МЗС: Патрабаваньне беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай сёньня — антыбеларускі крок


Пётр Краўчанка
Пётр Краўчанка

ТБМ мае намер разгледзець тэкст пастановы аб адзінай дзяржаўнай мове на толькі пачатку 2018 года.

Ставіць пытаньне пра беларускую мову як адзіную дзяржаўную на сёньняшні дзень — антыбеларускі крок, заявіў былы міністр замежных спраў Пётр Краўчанка 29 кастрычніка ў Менску на XIII зьезьдзе грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», паведамляе БелаПан.

«На маю думку, галоўны здабытак ТБМ за апошнія амаль дваццаць гадоў заключаецца ў тым, што мы пазьбеглі непатрэбнай палітызацыі, — заявіў экс-дыплямат. — Так, ТБМ павінна актыўна ўдзельнічаць у моўнай палітыцы дзяржавы і змагацца за тое, каб наша мова рэальна стала дзяржаўнай. Але сёньня ставіць пытаньне пра тое, каб беларуская ў нас была адзінай дзяржаўнай мовай, — гэта антыбеларускі крок, зьнішчэньне таго, што ёсьць сёньня».

Паводле Краўчанкі, кожны палітычны момант патрабуе пэўных магчымасьцей і дзеяньняў.

Са словамі экс-кіраўніка МЗС рэзка не пагадзіўся знаны беларускі навуковец у галіне эканамічнай інфарматыкі Мікола Савіцкі, які задаў пытаньне.

Ён прапанаваў зьезду прыняць дадатковую пастанову ТБМ аб беларускай мове як адзінай дзяржаўнай, але дэлегаты фактычна ніяк не адрэагавалі на яго прапанову. Старшыня абʼяднаньня Алена Анісім паведаміла навукоўцу, што рада ТБМ мае намер разгледзець тэкст пастановы аб адзінай дзяржаўнай мове на пачатку 2018 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG