Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рыхтуюцца перавесьці ядзерныя бамбавікі Б-52 на баявое дзяжурства


Стратэгічны бамбавік Б-52 з базы Барксдэйл прызямляецца ў Катары, 1991
Стратэгічны бамбавік Б-52 з базы Барксдэйл прызямляецца ў Катары, 1991

Ваенна-паветраныя сілы ЗША робяць падрыхтаваньні да пераводу бамбавікоў B-52 зь ядзернай зброяй на борце на сталае баявое дзяжурства.

Пра гэта выданьню Defence One распавёў начальнік штабу ВПС ЗША генэрал Дэйвід Голдфэйн.

Голдфэйн падкрэсьліў, што канчатковае рашэньне аб пераводзе бамбавікоў на баявое дзяжурства пакуль ня прынята. Ён адзначыў, што падрыхтоўка да пераводу — гэта не рэакцыя на нейкую канкрэтную падзею, а адлюстраваньне агульнай сытуацыі ў сьвеце.

У выпадку пераводу Б-52 на баявое дзяжурства некалькі гэтых бамбавікоў будуць пастаянна разьмешчаныя побач з узьлётна-пасадачнай паласой авіябазы Барксдэйл (штат Люізіяна) у гатоўнасьці вылецець на заданьне зь ядзернай зброяй у любы момант.

Defence One адзначае, што Б-52 ня знаходзіліся на баявым дзяжурстве ад заканчэньня Халоднай вайны ў 1991 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG