Новае ведамства будзе расьсьледаваць справы, зьвязаныя з неправамерным выкарыстаньнем бюджэтных сродкаў і махінацыі з падаткамі ў буйных маштабах. У цяперашні час расьсьледаваньнем фінансавых махінацый звычайна займаюцца нацыянальныя пракуратуры асобна ўзятых краінаў.
Эўрапейская пракуратура разьмесьціцца ў Люксэмбургу і пачне сваю працу ў 2020 годзе. У яе стварэньні ўдзельнічаюць 20 з 28 краін Эўразьвязу. Усе яны накіруюць у новае ведамства па пракурору. Да працы пракуратуры пазьней змогуць далучыцца і іншыя дзяржавы ЭЗ.
Дыскусіі аб стварэньні ведамства вяліся на працягу многіх гадоў. Паводле зьвестак Эўракамісіі, махлярства з падаткам на дадатковую вартасьць наносіць шкоду эканоміцы ЭЗ на 50 мільярдаў эўра.