Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр КНДР — Трампу: «Я ўтаймую гэтага ненармальнага амэрыканскага старога агнём»


Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў у пятніцу, што Пхэньян разгледзіць «беспрэцэдэнтна жорсткія контразахады ў гісторыі» ў адказ на пагрозы Дональда Трампа зьнішчыць КНДР.

Назваўшы Трампа «ненармальным», а яго камэнтары «найбольш лютым абвяшчэньнем вайны ў гісторыі», Кім Чэн Ын заявіў, што выступ прэзыдэнта ЗША ў ААН пацьвердзіў, што паўночнакарэйская ядзерная праграма знаходзіцца на правільным шляху, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Замест таго, каб запалохаць або спыніць, яго словы пераканалі мяне, што абраны мной шлях зьяўляецца адзіна верным», сказаў Кім Чэн Ын ў заяве, распаўсюджанай афіцыйным паўночнакарэйскім інфармагенцтвам ЦТАК. Трамп «дорага заплаціць за свае словы», гаворыцца ў заяве.

КНДР пагражае вадароднай бомбай

Напярэдадні міністар замежных спраў Паўночнай Карэі Лі Ён Хо заявіў у чацьвер у Нью-Ёрку, што Пхэньян можа адказаць выбухам вадароднай бомбы над Ціхім акіянам у адказ на папярэджаньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

У сваёй прамове на Генасамблеі ААН у аўторак Дональд Трамп сказаў, што ў выпадку пагрозы Злучаныя Штаты «цалкам зьнішчаць» Паўночную Карэю, і назваў яе кіраўніка «ракетчыкам», які рухаецца да самагубства. Гэтыя словы сталі найбольш прамой пагрозай ужываньня ваеннай сілы ў дачыненьні да КНДР, якая правяла 3 верасьня шостае і самае буйное ядзернае выпрабаваньне.

У адказ Кім Чэн Ын паабяцаў Трампу «вынік, які перасягне ягоныя чаканьні», не ўдакладніўшы, якія менавіта захады маюцца на ўвазе.

«Я абавязкова ўтаймую гэтага ненармальнага амэрыканскага старога агнём», заявіў лідэр КНДР.

Трамп пашырыў санкцыі супраць Паўночнай Карэі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG