Лінкі ўнівэрсальнага доступу

51 краіна падпісала Дамову аб забароне ядзернай зброі. Хто адмовіўся


У ААН адкрылася цырымонія падпісаньня дамовы аб поўнай забароне ядзернай зброі. Для таго, каб дакумэнт уступіў у сілу, неабходна каб яго ратыфікавалі 50 дзяржаў.

У першы ж дзень канвэнцыю падпісалі прадстаўнікі 51 краіны, аднак усе ядзерныя дзяржавы і краіны NATO байкатавалі дагавор.

Подпісы пад дамовай паставілі такія краіны як Алжыр, Аўстрыя, Бразылія, Ватыкан, Коста-Рыка, Інданэзія, Куба, Тайлянд, Вэнэсуэла і іншыя. Пяцёрка пастаянных сябраў Рады Бясьпекі ААН — Расея, Вялікабрытанія, Кітай, ЗША і Францыя — у распрацоўцы дакумэнта ня ўдзельнічала і ратыфікаваць яго адмовілася. У расейскім урадзе заявілі, што ўмовы дагавора не адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Расеі.

У кіраўніцтве NATO заявілі, што дакумэнт ня будзе мець посьпеху, паколькі ў ім не ўдзельнічаюць ядзерныя дзяржавы, а сама канвэнцыя ня ўлічвае выклікаў міжнароднай бясьпекі. Гаворка ідзе аб ядзернай праграме Паўночнай Карэі. За апошнія месяцы КНДР неаднаразова запускала балістычныя ракеты, а таксама заявіла аб стварэньні вадароднай бомбы. У сувязі з гэтым у сярэдзіне верасьня Рада Бясьпекі ААН аднагалосна прагаласавала за ўзмацненьне жорсткасьці санкцый супраць Пхеньяна.

XS
SM
MD
LG