Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыплямат ЗША: Паўночная Карэя «будзе зьнішчаная», калі працягне «бязглуздыя» паводзіны


Вулічны экран у Токіё трансьлюе заяву кіраўніка КДНР Кім Чэн Ына, ілюстрацыйнае фота

Прадстаўніца Злучаных штатаў у ААН Нікі Гэйлі заявіла 17 верасьня, што Рада Бясьпекі ААН вычарпала варыянты стрымліваньня ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Паводле яе, Злучаным Штатам, магчыма, давядзецца перадаць справу КДНР міністру абароны.

«Мы спрабуем ўсе іншыя магчымасьці, якія ў нас ёсьць, аднак разглядаецца і мноства ваенных варыянтаў», — заявіла Гэйлі. Паўночная Карэя «будзе зьнішчаная», калі працягне «бязглуздыя» паводзіны, дадала яна. Гэйлі паўтарыла: хоць «вайны ніхто ня хоча», Паўночная Карэя «напрошваецца на вайну».

Нікі Гэйлі, архіўнае фота
Нікі Гэйлі, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заяўляў два тыдні таму, што ЗША гатовыя бараніць сябе і саюзьнікаў «з выкарыстаньнем поўнага спэктру дыпляматычных, звычайных і ядзерных магчымасьцяў».

КНДР тым часам пагражае «патапіць Японію» і ператварыць ЗША ў «цемру і попел», за апошні месяц двойчы праводзіла запускі ракетаў над Японіяй.

Як і шмат іншых краінаў, Беларусь заклікала КНДР прытрымлівацца рашэньняў ААН і не запускаць ракетаў, крытыкавала за выпрабаваньне тэрмаядзернай бомбы.

На мяжы вайны. Крызіс вакол ракетна-ядзернай праграмы КНДР — перадгісторыя, хроніка, цытаты

XS
SM
MD
LG