Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пагражае «патапіць Японію» і ператварыць ЗША ў «цемру і попел»


Кім Чэн Ын

Паўночнакарэйскае дзяржаўнае агенцтва выступіла з пагрозай, што КНДР скарыстае ядзерную зброю, каб «патапіць» Японію і ператварыць Злучаныя Штаты ў «цемру і попел» за падтрымку рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН і санкцыяў у дачыненьні да Паўночнай Карэі пасьля яе нядаўніх ядзерных выпрабаваньняў.

КНДР таксама заклікала да роспуску Рады Бясьпекі ААН, назваўшы яе «інструмэнтам зла», які складаецца з краін, «падкупленых за грошы» і падпарадкаваных ЗША. У паведамленьні дзяржаўнага агенцтва ЦТАК гаворыцца, што «чатыры выспы японскага архіпэлягу павінны патануць у моры дзякуючы атамнай бомбе, створанай на аснове ідэй чучхэ. Японіі больш ня трэба існаваць побач з намі», — гаворыцца ў заяве.

Чучхэ — гэта кіруючая ідэалёгія ў Паўночнай Карэі, якая спалучае марксізм і крайнюю форму ізаляцыянісцкага нацыяналізму, прыдуманая заснавальнікам КНДР Кім Ір Сэнам, дзедам цяперашняга лідэра Кім Чэн Ына.

Напружанасьць у Паўночнай Азіі прыкметна ўзрасла з тых часоў, як 3 верасьня КНДР правялі шостае, магутнае ядзернае выпрабаваньне, а таксама запускі ракет, адна з якіх пераляцела праз японскія выспы. Рада Бясьпекі ААН, якая складаецца з 15 чальцоў, аднагалосна прагаласавала за рэзалюцыю, распрацаваную ЗША. Рэзалюцыя прадугледжвае забарону экспарту тэкстыльнай прадукцыі з Паўночнай Карэі, а таксама прадугледжвае скарачэньне паставак нафтапрадуктаў. Тэкстыль — другі па велічыні прадукт паўночнакарэйскага экспарту пасьля вугалю і мінэральных рэсурсаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG