Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне сацыёлягаў: расейцаў менш за ўсё турбуе абмежаваньне свабодаў


Расейцы, па-ранейшаму, лічыць самымі вострымі праблемамі краіны рост цэн, беспрацоўе і беднасьць. Менш за ўсё іх турбуе абмежаваньне дэмакратычных свабодаў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага ў жніўні сацыёлягамі «Левада-цэнтру».

Большасьць рэспандэнтаў (61 адсотак) назвалі самай сур’ёзнай праблемай рост цэн. У жніўні 1999 году так лічыла рэкордная колькасьць расейцаў — 86 адсоткаў, год таму — 72 адсоткі. Беднасьць і жабрацтва насельніцтва хвалюе 45 адсоткаў рэспандэнтаў, рост беспрацоўя — траціну. Такая ж колькасьць расейцаў заклапочаная карупцыяй.

Менш за ўсё апытаных — усяго 4 адсоткі — сказалі, што іх найбольш за ўсё турбуе абмежаваньне грамадзянскіх правоў, дэмакратычных свабодаў і ціск на незалежныя СМІ. За ўвесь час дасьледаваньняў гэты паказчык ніколі не перавысіў 5 працэнтаў, адзначаюць сацыёлягі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG