Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША павялічылі сілы ВПС у Прыбалтыцы на час вучэньняў «Захад-2017»


Камандуючы сіламі ВПС NATO ў Эўропе Тод Уолтэрс выступае на базе Шаўлі ў Літве

Злучаныя Штаты адправілі ўзмоцнены атрад зьнішчальнікаў для патруляваньня неба над краінамі NATO — Літвой, Латвіяй і Эстоніяй падчас буйных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў у Балтыйскім рэгіёне, намечаных у наступным месяцы.

Вучэньні «Захад», якія павінны прайсьці з 14 па 20 верасьня ў Беларусі, на захадзе Расеі і ў Калінінградзе, выклікалі непакой у рэгіёне, хоць Расея заявіла, што буйнамаштабныя вучэньні будуць рэпэтаваць чыста абарончы сцэнар і ня стануць трамплінам для ўварваньня.

На гэтым тыдні на аэрадроме Шаўлі прызямліліся сем самалётаў ЗША F-15C для патруляваньня неба над прыбалтыйскімі краінамі. Гэта ў тры разы больш, чым звычайна, нават з тых часоў, як прысутнасьць у Прыбалтыцы NATO было ўзмоцненая пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе.

Тры балтыйскія дзяржавы ня маюць уласных зьнішчальнікаў і надзею ўскладаюць на сваіх саюзьнікаў па NATO. «Мы ўзмацняем місію паветранага патруляваньня на пэрыяд правядзеньня вучэньняў „Захад“, і мы рады, што тут ёсьць дадатковыя сухапутныя войскі», — заявіў журналістам у Шаўлях намесьнік міністра абароны Літвы Вітаўтас Умбрасас, маючы на ўвазе, што дадаткова 600 вайскоўцаў вайскова-паветраных войскаў ЗША былі разгорнутыя падчас вучэньняў «Захад» у Прыбалтыцы.

«Захад-2017»: усё пра беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG