Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія баіцца «выпадковых» правакацый падчас вучэньняў «Захад-2017»


Латвійскія падразьдзяленьні перад вучэньнямі са стральбой з баявымі снарадамі, лістапад 2014

Міністар замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч лічыць, што ў ходзе сумесных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017» Латвія павінна быць гатовай да магчымых правакацый.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс Дэльфі, спасылаючыся на выказваньне міністра на тэлеканале LNT. Рынкевіч мяркуе, што такія правакацыі могуць выглядаць як «выпадковыя здарэньні».

Адначасова Рынкевіч выказаў упэўненасьць, што гаворка ня пойдзе аб непасрэднай вайсковай атацы на Латвію, і наўпроставай пагрозы Латвіі гэтыя вучэньні не нясуць. Паводле міністра, шмат у чым гэта абумоўлена тым, што цяпер у Латвіі разьмешчаны кантынгент NATO. Але, на ягоную думку, спробы «прамацаць» сыстэму абароны могуць весьціся — напрыклад, вайсковыя самалёты Расіі могуць «выпадкова» ўвайсці ў паветраную прастору Латвіі.

Міністэрства абароны Латвіі раней атрымала запрашэньне ад Беларусі для двух вайсковых назіральнікаў узяць удзел у назіраньні вучэньняў «Захад-2017».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG