Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» падрыхтавала для тэрактаў у Эўропе больш за 170 баевікоў


Патруль арміі Бэльгіі пасьля тэрактаў у Брусэлі.
Патруль арміі Бэльгіі пасьля тэрактаў у Брусэлі.

Пра гэта паведамляе брытанскае выданьне The Guardian са спасылкай на дадзеныя Інтэрпола.

Як стала вядома The Guardian, Інтэрпол распаўсюдзіў сьпіс са 173 баевікоў-смяротнікаў, якіх падрыхтавалі зьдзяйсняць тэракты ў Эўропе. Паведамляецца, што сьпіс складзены на аснове зьвестак, сабраных амэрыканскімі спэцслужбамі ў рэгіёнах Сірыі і Іраку, якія былі вызвалены ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Складзены спэцслужбамі сьпіс зьмяшчае імёны патэнцыйных сьмяротнікаў, даты іх далучэньня да арганізацыі, месца пражываньня, уключаючы дадзеныя аб мячэцях, у якіх яны маліліся, а таксама фотаздымкі.

Выданьне адзначае, што пакуль няма ніякай інфармацыі аб тым, што асобы са сьпісу ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG