Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інцыдэнт з паліцэйскай машынай у Парыжы расьсьледуюць як тэракт


На Элізэйскіх палях ў Парыжы ў паліцэйскі мікрааўтобус урэзаўся аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся ўзброены чалавек, перадае France-Presse са спасылкай на правераныя крыніцы. Па дадзеных агенцтва, машына ўзарвалася.

Раней паведамлялася, што ў цэнтры гораду праводзіцца паліцэйская апэрацыя. Афіцыйныя крыніцы AFP заяўляюць, што ў выніку інцыдэнту зь легкавым аўтамабілем не пацярпеў ніхто, акрамя яго кіроўцы, які знаходзіцца без прытомнасьці.

Антытэрарыстычнае аддзяленьне пракуратуры Парыжа пачало расьсьледаваньне па факце тэрарыстычнага акту, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

20 красавіка ўвечары на Элізэйскіх палях у Парыжы адбылася страляніна. Мужчына, узброены аўтаматам, адкрыў агонь па паліцыянтам, забіўшы аднаго зь іх і цяжка параніўшы дваіх. Нападнік — 39-гадовы грамадзянін Францыі арабскага паходжаньня Карым Шэрфі — быў застрэлены на месцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG